Аб адкрыцці выставак «Гарады Беларусі: Праваслаўныя храмы ў г.Гродна» і правядзенні тэматычнай экскурсіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
10 красавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылося адкрыццё стэндавай і кніжнай выставак «Гарады Беларусі: Праваслаўныя храмы ў г.Гродна», прымеркаваных да 160-годдзя ўтварэння Гродзенскай царкоўна-будаўнічай камісіі.
Першымі гасцямі на адкрыцці выставак сталі навучэнцы 6 і 7 класаў ДУА «Сярэдняя школа №22 імя І.П.Бохана г.Гродна». Навучэнцам расказалі аб гісторыі праваслаўнага храмабудаўніцтва ў Гродзенскай губерні. Іх увазе былі прадстаўлены ксеракопіі архіўных дакументаў і кніжныя выдання аб храмах г.Гродна.
Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Госці з вялікім задавальненнем наведалі архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы сярэдняй школы №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна падчас прэзентацыі стэндавай выставы. |
![]() |
2. Навучэнцы сярэдняй школы №22 ім.І.П.Бохана г.Гродна ў вучэбнай аўдыторыі архіва. |
![]() |
3. Прадстаўленне навучэнцам архіўных дакументаў. |
![]() |
4. Прадстаўленне навучэнцам архіўных дакументаў. |
![]() |
5. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў. |