Архівісты Дзяржархіва ў г.Глыбокае прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да міжнароднага дня памяці ахвяр халакоста

25 студзеня 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія» ў рамках месячніка ваенна-патрыятычнага выхавання прайшла інфармацыйная гадзіна «Маленькія жыцці халакоста», прымеркаваная да міжнароднага дня памяці ахвяр халакоста, які адзначаецца штогод 27 студзеня.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае Таццяна Аўласава. Яна пазнаёміла вучняў з дакументамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецкімі акупантамі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, якія, у тым ліку, расказваюць аб існаванні ў Глыбокім яўрэйскага гета.

На фота: Фатаграфіі, зробленыя падчас правядзення мерапрыемства