Рэспубліканская акцыя «Архівы школе» ў гасцях у ДУА«Міхалёўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна»
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» сумесна з Бабруйскім Саюзам дэсантнікаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў і ўдзельнікаў баявых дзеянняў наведалі ДУА«Міхалёўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна».
Члены Саюза дэсантнікаў падзяліліся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі, расказалі пра цяжкасці і выпрабаванні, з якімі ім даводзілася сутыкацца. Работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» пазнаёмілі з дзейнасцю архіва і паказалі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», які быў створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да юбілейнай даты.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы наведалі музей ДУА«Міхалёўская сярэдняя школа Бабруйскага раёна», пазнаёміліся з гісторыяй школы, экспазіцыямі, прысвечанымі землякам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна, Чорных Уладзімір Аляксандравіч, Якоўка Васіль Іванавіч, Мішын Уладзімір Віктаравіч, Галяк Станіслаў Валянцінавіч, Шырокі Сяргей Леанідавіч, Заяц Алена Дзмітрыеўна, Дучкова Таццяна Аляксандраўна |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
2-6 Удзельнікі сустрэчы |