Аб адкрыцці выставы «Ад кропкі да голасу», прымеркаванай да 30-годдзя РУП «Белтэлекам» і правядзенні тэматычнай экскурсіі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа ім.І.Шчаснага

19 мая 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбылося адкрыццё выстаўкі «Ад кропкі да голасу», прымеркаванай да 30-годдзя РУП «Белтэлекам». Першымі наведвальнікамі выставы сталі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа ім.І.Шчаснага. Пад час экскурсіі студэнты даведаліся, як адбывалася станаўленне тэлефоннай сувязі ў г.Гродна.

На фота: Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа ім.І.Шчаснага падчас экскурсіі.