Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»
10.12.2024 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».
Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку рабят азнаёмілі з працай чытальнай залы і замацавалі веды адказваючы на пытанні віктарыны «Выкарыстанне дакументаў у архіве». На практычным занятку юным архівістам далі магчымасць папрацаваць з дакументамі. Дзеці з энтузіязмам шукалі патрэбную інфармацыю і дапамагалі архівістам у выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару.
Таксама школьнікаў азнаёмілі з прэзентацыяй «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная» і ў рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» прадэманстравалі фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
На фота: Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў.