Аб правядзенні ўрока да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь спецыялістамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне

10 мая 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі пяцікласнікі сярэдняй школы № 3 г. Кобрына.

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь архівісты правялі ўрок «Сімволіка малой Радзімы».

Падчас урока школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Герб, сцяг і гімн – святыя атрыбуты дзяржавы», азнаёміліся з сімволікай Бярозаўскага, Кобрынскага і Пружанскага раёнаў. Дзецям былі прадэманстраваны архіўныя дакументы мясцовых органаў улады аб зацвярджэнні гербаў такіх гарадоў як: Бяроза, Белаазёрск, Кобрын, Пружаны.

Спецыялісты архіва таксама правялі з вучнямі гульню «Знаўцы сімволікі». Дзеці прынялі актыўны ўдзел у ёй і хутка справіліся з пастаўленай перад імі задачай.

 

1. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас правядзення віктарыны з вучнямі 5 класа сярэдняй школы № 3 г. Кобрына
2. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас выступлення перад школьнікамі
3. Навучэнцы падчас гульні «Знаўцы сімволікі»