Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскага праекта «Архівы – школе»
15 кастрычніка ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках рэспубліканскага праекта «Архівы – школе» адбыліся практычныя заняткі, прысвечаныя фільтрацыйным справам рэпатрыіраваных савецкіх грамадзян.
У занятках прынялі ўдзел вучні 7 «Б» сярэдняй школы №34 Гомеля пад кіраўніцтвам школьнага настаўніка гісторыі Драздовай Аліны Міхайлаўны.
Старэйшы навуковы супрацоўнік чытальнай залы архіва Вашчанка Мая Валянцінаўна раскрыла навучэнцам паняцце «фільтрацыйная справа», расказала пра гісторыю стварэння архіўнага фонду фільтрацыйных спраў і пазнаёміла навучэнцаў з іх унутраным зместам.
Навучэнцы праявілі шчырую зацікаўленасць да дакументаў рэпатрыіраваных грамадзян, задаючы мноства пытанняў. Асаблівую цікавасць выклікалі звесткі аб фактах гвалтоўнага вывазу працаздольнага насельніцтва на тэрыторыю фашысцкай Германіі. Цяжкая фізічная праца і невыносныя ўмовы ўтрымання ў фашысцкіх лагерах зрабілі незгладжальнае ўражанне на вучняў.
Практычныя заняткі з прыцягненнем гістарычных дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны будуць працягнутыя, бо маюць вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
1. Выкладчык гісторыі сярэдняй школы №37 г.Гомеля Аліна Міхайлаўна Драздова з навучэнцамі 7 «Б» класа на практычным занятку ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці. |
2. Старэйшы навуковы супрацоўнік архіва Мая Валянцінаўна Вашчанка расказвае навучэнцам пра фільтрацыйныя справы рэпатрыянтаў. |