Аб правядзенні першага архіўнага ўрока ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
20 верасня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай азнакамлення з гісторыяй стварэння архіва і яго функцыямі па захаванні дакументальнай спадчыны быў праведзены першы архіўны ўрок «Архіў – сховішча гісторыі» для навучэнцаў 10 «А» класа прававой накіраванасці «Юны пракурор» ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д.Сакалоўскага г.Гродна».
Заняткі праводзіліся ў форме ўрока-экскурсіі. Навучэнцы азнаёміліся з асноўнымі азначэннямі: архіў, архівіст і архіўныя крыніцы, а таксама з гісторыяй стварэння архіва і асноўнымі напрамкамі архіўнай дзейнасці.
![]() |
1. У вучэбнай аўдыторыі. |
![]() |
2. «Слухаем з цікавасцю». |