Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў ДУА «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея»

20 студзеня 2025 г. для навучэнцаў 3 класа ДУА «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея» быў праведзены ўрок-лекцыя ў рамках акцыі «Архівы – школе». Перад навучэнцамі выступілі намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч і вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна.

Удзельнікі гуртка азнаёміліся з фізічнымі носьбітамі дакументаў, фотастужкай, магнітнай стужкай, 35-міліметровай і 16-міліметровай плёнкай, даведаліся аб асноўных правілах іх захоўвання і падыходах да забеспячэння захаванасці, аб відах пашкоджанняў на плёнцы. Падчас апавядання акцэнт быў зроблены на падыходах да рэстаўрацыі пашкоджаных кінадакументаў на плёначным носьбіце. Удзельнікі гуртка маглі не толькі ўбачыць, як адбываецца працэс рэстаўрацыі, але і паўдзельнічаць у ім непасрэдна, ажыццявіўшы склейку кінастужкі.

Урок і практычны занятак выклікаў жывую цікавасць трэцякласнікаў.

 

1. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч падчас правядзення ўрока-лекцыі ў армках акцыі «Архівы школе» ў «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея», 20 студзеня 2025 г.
2. Вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна падчас правядзення ўрока-лекцыі ў армках акцыі «Архівы школе» ў «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея», 20 студзеня 2025 г.
3. Падчас правядзення ўрока-лекцыі ў армках акцыі «Архівы школе» ў «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея», 20 студзеня 2025 г.