Акцыя «Архівы-Школе» у Навагрудскім каледжы тэхналогій і бяспекі

У кастрычніку 2025 года ў рамках акцыі «Архівы-Школе» у Навагрудскім каледжы тэхналогій і бяспекі прайшлі тэматычныя гадзіны памяці «Планы нацысцкай Германіі па ажыццяўленні генацыду» на прыкладзе архіўных дакументаў, якія тычацца Навагрудчыны.

Падчас сустрэч дырэктар Занальнага дзяржархіва ў г.Навагрудку А.С.Забелінская пазнаёміла навучэнцаў з выставай «Выстаялі і перамаглі», дакументы і фотаздымкі якой у тым ліку пацвярджаюць факты генацыду ў дачыненні да мірнага насельніцтва Навагрудка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама быў арганізаваны прагляд дакументальных фільмаў «Гісторыя Вялікай Перамогі» і «Вызваленне Гродна».

Такія сустрэчы спрыяюць фарміраванню ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і ўсведамленню важнасці захавання праўдзівай гістарычнай памяці нашага народа.

 

У час правядзення заняткаў.