КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ СВАЁ: юныя архівісты з Маладзечна падрыхтавалі спецыяльны выпуск медыяпраекта аб гісторыі мясцовай фабрыкі музынструментаў
У рамках рэспубліканскай ініцыятывы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь юныя архівісты з Маладзечна падрыхтавалі спецыяльны выпуск медыяпраекта «Архіўны веснік», прысвечаны гісторыі Маладзечанскай фабрыкі музычных інструментаў
У ролі вядучых выступілі ўдзельніцы праекта «Юны архівіст», навучэнцы сярэдняй школы №9 г.Маладзечна Паліна Прастакова і Аляксандра Усцьянцава. Дзяўчынкі пагрузіліся ў архіўныя дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна, каб расказаць аб прадпрыемстве, якое з 1950-х гадоў да 2006 года дарыла музыку ўсёй краіне. У выпуску — гісторыя стварэння фабрыкі, яе трыўмфы і легендарныя вытворчыя экзэмпляры: баяны «Беларусь» і дзіцячыя акардэоны «Маляня», якія былі ў сотняў тысяч савецкіх дзяцей.
«Архіўны веснік» — гэта медыяпраект, у якім гавораць не толькі людзі, але і дакументы, дапамагаючы маладому пакаленню лепш зразумець сваю гісторыю і захаваць культурную спадчыну роднага краю.
|