Наш уклад у чысціню і добраўпарадкаванне: супрацоўнікі Цэнтральнай лабараторыі на рэспубліканскім суботніку

Супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» 25 кастрычніка 2025 года дружна выйшлі на Рэспубліканскі суботнік.

Перад пачаткам работ намеснік дырэктара лабараторыі С.І. Мезга звярнуўся да калектыву, адзначыўшы значнасць гэтага дня: «Рэспубліканскі суботнік – гэта наш агульны ўнёсак у пераўтварэнне роднай зямлі. Мы наводзім парадак ля знакавых аб’ектаў, а заробленыя сродкі накіроўваюцца на важныя сацыяльныя і культурныя праекты па ўсёй краіне».

Пасля інструктажу па ахове працы, які правёў галоўны інжынер В.А. Вітушка, і атрыманні інвентара ўдзельнікі прыступілі да працы. Была добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя і наведзены ідэальны парадак на працоўных месцах.

Па традыцыі завяршыўся суботнік сумесным чаяваннем, дзе ў нефармальнай абстаноўцы былі падведзены вынікі плённага дня.

 

1. Інструктаж па ахове працы праводзіць галоўны інжынер В.А. Вітушка.
2. Удзельнікі атрымліваюць неабходны інвентар і сродкі аховы.
3.-6. Актыўная работа па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі.
7.-9. Навядзенне парадку ў працоўных кабінетах.
10. Калегіяльнае чаяванне па выніках суботніка.