26 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Рыгора Васільевіча Булацкага ў ДУА «Сярэдняя школа №20 г.Мінска імя Р.В.Булацкага»

26 студзеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дземянюк і загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш прынялі ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Рыгора Васільевіча Булацкага – вучонага, дэкана філалагічнага факультэта, факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны ў ДУА «Сярэдняя школа №20 г.Мінска імя Р.В.Булацкага».

На цырымоніі адкрыцця з прывітальнымі словамі выступілі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска В.А.Пярэдня.

На мерапрыемстве прысутнічалі сыны Рыгора Васільевіча: прафесар кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ В.Р.Булацкі, генеральны дырэктар ТАА «Трыа Медыя» С.Р.Булацкі, дачка Н.Р.Булацкая, унук П.В.Булацкі – галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5», таксама выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ, кадэты Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча, ваенны аркестр 120-й гвардзейскай Рагачоўскай Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава і Кутузава асобнай механізаванай брыгады імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і інш.

Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К.Дземянюк прадставіў банэрную выставу архіва «Выстояли и победили», павіншаваў калектыў педагогаў і навучэнцаў школы са знамянальнай падзеяй і ўручыў дырэктару школы Ю.А.Самахвалавай навукова-папулярнае выданне «Архивы. Ничего кроме правды».

Андрэй Канстанцінавіч і Інэса Уладзіміраўна наведалі школьны музей «Истоки», які прысвечаны гісторыі ўзнікнення радыёвяшчання і тэлебачання ў Беларусі. У экспазіцыі музея былі прадстаўлены дакументы з асабістага фонду Булацкага Р.В., перададзеныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана загадчыкам аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш.

 

1. Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Булацкаму Г.У. у СШ № 20 г. Мінска імя Г.У.Булацкага.
2. Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Булацкаму Г.У. у СШ № 20 г. Мінска імя Г.У.Булацкага.
3. Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Булацкаму Г.У. у СШ № 20 г. Мінска імя Г.У.Булацкага.
4. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч выступае перад прысутнымі.
5. Кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска У.А.Перадня выступае перад прысутнымі.
6. Прафесар кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ В.Г.Булацкі выступае перад прысутнымі.
7. Цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай памяці Булацкаму Г.У. у СШ № 20 г. Мінска імя Г.У.Булацкага.
8. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дзямянюк з удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства.
9. Мемарыяльная дошка, прысвечаная памяці Булацкага Г.У. у СШ № 20 г. Мінска імя Г.У.Булацкага.
10. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства.
11. Адкрыццё экспазіцыйнай выстаўкі ў школьным музеі «Вытокі», прысвечанай Булацкаму Г.У.
12. Адкрыццё экспазіцыйнай выстаўкі ў школьным музеі «Вытокі», прысвечанай Булацкаму Г.У.
13. Дземянюк А.К., Дарагуш І.У. падчас наведвання школьнага музея «Вытокі».
14. Экспазіцыя акументаў з асабістага фонду Булацкага Г.В., у школьным музеі «Вытокі».
15. Дырэктар архіва А.К.Дзямянюк перадае дырэктару школы Ю.А.Самахвалавай навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога акрамя праўды».
16. Экспазіцыйная выстаўка ў школьным музеі «Вытокі», прысвечаная Булацкаму Г.У.