Правядзенне ўрока на тэму «Гродна непакораны» для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Навука» ДУА «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г. Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

18 чэрвеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Навука» ДУА «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Гродна непакорны».

Урок быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

 

1. Выхаванцаў аздараўленчага лагера «Навука» ДУА «Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г. Гродна» ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці
2. Азнаямленне выхаванцаў лагера з архіўнымі дакументамі
3. Выхаванцы лагера падчас наведвання архівасховішча