Адзіны дзень інфармавання па тэме «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах»
16.07.2026 на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах». Раённая інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе начальніка аддзела спорту Лідскага райвыканкама Бажка Уладзіміра Уладзіміравіча, оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Лідскага РАУС Абрамчыка Кірыла Леанідавіча, старшага інспектара сектара нагляду і прафілактыкі Лідскага РАНС Бычкова Яўгена Уладзіміравіча сустрэлася з калектывам архіва.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні забеспячэння лічбавай бяспекі, спосабы і практыкі абароны ад лічбавых пагроз, правілы бяспечных паводзін на дарогах, у лесе, быце і на рабоце, забеспячэння бяспекі дзяцей на канікулах.
Супрацоўнікі архіва змаглі задаць пытанні і атрымаць кваліфікаваныя адказы па павышэнні ўзроўню асабістай бяспекі.
![]() |
![]() |
| 1-2. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення мерапрыемства |

