У Бабруйску адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Вызваленне»
3 мая 2024 года адбыўся прэм’ерны паказ фільма «Вызваленне». Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-х угодкаў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ў ДУА «Сярэдняя школа №35 г.Бабруйска імя П.І.Батава». Да пачатку мерапрыемства дырэктар школы Васілеўская Таццяна Францаўна правяла экскурсію, а паглядзець у новай школе, якая была адкрыта Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам 1 жніўня 2020 года ёсць на што. Наведалі музей Паўла Іванавіча Батава, азнаёміліся з умовамі навучання, тэматычнымі кабінетамі і бібліятэкай.
Перад пачаткам прагляду фільма загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова К.У. распавяла пра фільм «Вызваленне», пра стваральнікаў фільма Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакуменаў.
У праглядзе фільма ўдзельнічала каля 200 чалавек, 190 навучэнцаў школы і запрошаныя госці сярод якіх начальнік аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Сіняўская Валянціна Віктараўна. Пасля завяршэння фільма ў бібліятэку школы была перададзена кніга «Архівы нічога, акрамя праўды».
![]() |
1. Выстава ў фае школы, на фота загадчык аддзела камплектавання дакументаў НАФ і справаводства. |
![]() |
2. Выстава ў фае школы. |
![]() |
3. Музей школы. |
![]() |
4. Музей школы, загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова К.У. |
![]() |
5. Бібліятэка школы, на здымку галоўны бухгалтар Анацка Т.А. |
![]() |
6. Кабінет пажарнай бяспекі, на фота загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова К.У., начальнік аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Сіняўская В.В. |
![]() |
7. Уступнае слова загадчыка аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова К.У. |
![]() |
8. Агульнае фота пасля прагляду фільма, на фота з левага на права Сіняўская В.В., Васілеўская Т.Ф., Заяц А.Д., Анацка Т.А., Кузняцова К.У., Канойка А.В. і навучэнцы. |
![]() |
9. Дырэктар архіва Заяц А.Д. перадае кнігу «Архівы нічога, акрамя праўды» загадчыку бібліятэкай Судзілоўскай А.А. |