Сустрэча з навучэнцамі Каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
02 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі каледжа інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
З прывітальным словам перад навучэнцамі выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Святаслаў Валянцінавіч Кулінок. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.
У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80 – годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд відэароліка «День независимости», падрыхтаваны работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а таксама прадстаўлена прэзентацыя дакументаў аб партызанах – Героях Савецкага Саюза.
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. Дарагуш І.У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і іншымi дакументамі.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.В.Кулінок выступае перад навучэнцамі |
![]() |
| 2. Навучэнцы каледжа падчас наведвання архіва |
![]() |
| 3. Дарагуш І.У. распавядае пра ўдзельнікаў партызанскага руху – Герояў Савецкага Саюза |
![]() |
| 4. Навучэнцы азнаямляюцца з дакументамі ўдзельнікаў партызанскага руху |
![]() |
| 5. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі ўдзельнікаў партызанскага руху |
![]() |
| 6. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі з фондаў партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 7. Навучэнцы падчас наведвання сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў |






