18 лютага 2025 г. на экскурсіі ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці пабывалі навучэнцы сярэдняй школы №41 г.Віцебска
У ходзе візіту дзеці азнаёміліся з гісторыяй архіва і архіўнай справы ў Беларусі, атрымалі інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці сучаснага архіва і сеткай архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, паглядзелі віртуальныя выставы, пагарталі зборнікі дакументаў, падрыхтаваныя Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, наведалі адно з архівасховішчаў.
Мерапрыемства адбылося ў рамках акцыі «Архівы – Школе».
![]() |
1. Навучэнцы СШ №41 г.Віцебска знаёмяцца з выданнямі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |
![]() |
2. У адным з архівасховішчаў |