Архівіст установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Вікторыя Рудзенка — выпускніца 4-га набору маладзёжнага праекта «Юні-SMART»

19 чэрвеня 2026 г. у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў удзельнікам маладзёжнага адукацыйнага праекта «Юні-SMART». Сярод выпускнікоў праекта — малады спецыяліст, архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Вікторыя Рудзенка.

Падчас навучання слухачы прайшлі інтэнсіўны курс, які складаўся з тэарэтычных лекцый і практычных заняткаў. Адукацыйная праграма праекта была пабудавана так, каб даць маладым лідарам комплексную базу для далейшага асабістага, грамадскага і прафесійнага росту. Адным з ключавых практычных заданняў курса стала распрацоўка ўласнага праекта, арыентаванага на сваю ўстанову.

Для ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Вікторыя распрацавала і стварыла праект падтрымкі маладых спецыялістаў «АрхівістуPRO». У праекце на даступнай, жывай маладзёжнай мове расказваецца пра тое, што такое архіў, тлумачацца базавыя прафесійныя тэрміны, публікуюцца карысныя памяткі, чек-лісты і артыкулы як для маладых, так і ўжо для вопытных архівістаў.

 

1. Уручэнне сертыфіката В.Рудзенка
2. Выпускнікі праекта