Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у бібліяночы «Паміж учора і заўтра» з паказам хранікальнага фільма «Вызваленне Віцебска»
15 верасня ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма Горкага ў Віцебску для ўсіх ахвочых адбылося культурна-асветнае мерапрыемства. У наведвальнікаў была насычаная праграма: ад вулічных танцаў і модных паказаў да краязнаўчых лекцый і начнога кінапаказу.
У рамках мерапрыемства адбылася лекцыя намесніка дырэктара архіва Буевіч Таццяны аб гісторыі вызвалення Віцебска ў чэрвені 1944 года з паказам фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.
![]() |
![]() |
| 1-2. Падчас лекцыі намесніка дырэктара архіва Буевіч Таццяны аб гісторыі вызвалення Віцебска ў чэрвені 1944 года з паказам фільма «Вызваленне Віцебска» (з фондаў БДАКФФД), якая адбылася ў рамках бібліяночы «Паміж учора і заўтра» ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Максіма |

