Прэм’ерныя паказы дакументальнага фільма «Вызваленне» у г.Брэсце

3 мая 2024 г.у актавай зале будынка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адбыліся прэм’ерныя паказы дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Сярод першых гледачоў – студэнты 3-га курса гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна, вучні старэйшых класаў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, СШ №18 г.Брэста, а таксама супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі і Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.

Перад пачаткам паказаў з уступным словам аб праекце выступіла дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава.

У рамках кінапаказаў удзельнікам была прадстаўлена падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».

 

1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава расказвае пра фільм
2. Студэнты гістарычнага факультэта на прэм’ерным паказе
3. Вучні СШ №18 падчас прагляду фільма
4. Работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама знаемяцца в выстаўкай «Была вайна… Была перамога!»