Дзяржархіў Віцебскай вобласці прыняў удзел у VI Усерасійскай студэнцкай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Расія і Беларусь – вехі агульнай гісторыі» (г.Ціхарэцк, Расійская Федэрацыя)
У Ціхарэцкім тэхнікуме чыгуначнага транспарту – філіяле Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Растоўскі дзяржаўны універсітэт шляхоў зносін» адбылася VI Усерасійская студэнцкая канферэнцыя з міжнародным удзелам «Расія і Беларусь – вехі агульнай гісторыі».
Мерапрыемства было прысвечана Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Канферэнцыя ўключана ў пералік алімпіяд, зацверджаных Міністэрствам асветы Расійскай Федэрацыі на 2025/2026 навучальны год (Загад №639 ад 31.08.2025).
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 200 чалавек з:
– 28 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (уключаючы рэспублікі Хакасія, Чувашыя, Татарстан, Паўночная Асеція – Аланія, Удмуртыя, Буратыя);
– 4 абласцей і гарада Мінска (Рэспубліка Беларусь);
– Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.
Канферэнцыя праводзілася ў два этапы: завочны і вочны (з прымяненнем дыстанцыйных тэхналогій). З дакладамі выступілі больш за 100 удзельнікаў.
У якасці дакладчыка на пленарным пасяджэнні ў канферэнцыі ўдзел прыняла намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна з дакладам «Праект «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» – як форма захавання гістарычнай памяці».
На фота: Намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна прыняла ўдзел з дакладам «Праект «Валгаград-Віцебск: памяць пакаленняў» – як форма захавання гістарычнай памяці» ў VI Усерасійскай студэнцкай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Расія і Беларусь – вехі агульнай гісторыі»
![]() |
![]() |

