У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у ДАГАГВ праведзены ўрок гістарычнай памяці «Памятаем…», з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. Н. Пенязькова»

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі ўрок гістарычнай памяці «Памятаем…» з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д.Н. Пенязькова».

Падчас мерапрыемства школьнікам распавялі пра лагеры, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гомеля і Гомельскай вобласці, падрабязна спыніліся на мемарыяльным комплексе «Чырвоны Бераг», які быў пабудаваны на месцы дзіцячага донарскага канцлагера.

Увазе рабят былі прадстаўлены спісы вызваленых вязняў з нямецкага лагера «Азарычы», якія захоўваюцца ў архіве, і сапраўдныя дакументы, якія змяшчаюць успаміны генерала П.І. Батава, у якіх апісаны эпізод вызвалення вязняў лагера «Азарычы». Акрамя гэтага, архівістамі былі агучаныя ўспаміны былых малалетніх вязняў і паказанні відавочцаў.

У завяршэнні мерапрыемства школьнікі азнаёміліся з выставай архіўных дакументаў і фатаграфій «У вайны не жаночы твар» і прынялі ўдзел у агляднай экскурсіі па архівасховішчы, падчас якой вывучылі асноўныя напрамкі работы архіва.