Ларыса Александроўская ажывае ў БДАМЛМ
У год беларускай жанчыны Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе калекцыю «ажыўленых» з дапамогай штучнага інтэлекту фатаздымкаў Ларысы Пампееўны Александроўскай (1904–1980), адной з найбольш яркіх і таленавітых зорак беларускай сцэны мінулага стагоддзя. Дачка чыгуначнага служачага з Мінску, яна з дзяцінства захаплялася музыкай, аднолькава цудоўна выконвала народныя песні і складаныя оперныя партыі. У ваенную пару выступала перад салдатамі Чырвонай арміі і беларускімі партызанамі. У пасляваенны перыяд была рэжысёрам і грамадскім дзеячам.
Фатаздымкі для «ажыўлення» адбіраліся з фонду 316 Ларысы Александроўскай, а таксама з іншых фондаў БДАМЛМ. Калекцыя прызначана для прыцягнення ўвагі прадстаўнікоў маладога пакалення нашага грамадства да вядомай беларускай дзяячкі. Калекцыю плануецца выкарыстоўваць падчас выставак і прэзентацый, якія арганізуюцца архівам-музеем. Акрамя таго, калекцыя – добрая нагода прыцягнуць увагу даследчыкаў да фонду 316, што з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння гісторыі беларускай культуры, штодзённасці, асабістых і грамадскіх узаемаадносін.
Пазнаёміцца з «ажыўленай» калекцыяй можна па спасылцы.
![]() |
