Сустрэча з удзельнікамі і педагогамі студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па прадметах «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

17 чэрвеня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбылася сустрэча з удзельнікамі і педагогамі студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па прадметах «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

З прывітальным словам перад гасцямі выступіў дырэктар НАРБ Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, а таксама аб магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ і пры падрыхтоўке праектаў з выкарыстаннем штучнага інтэллекту.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў і педагогаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «История Великой Победы», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і відэапраекта НАРБ «Мы помним…», а таксама прадстаўлена прэзентацыя дакументаў аб партызанах – Героях Савецкага Саюза. Таксама I.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымi дакументамі.

Госьці наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаеміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячоў Беларусі, удзельнікаў Вялікай Айчынай вайны.

Падчас правядзення экскурсіі ўдзельнікі студыі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны работнікаў архіва, звязаныя з гісторыяй Беларусі. Асаблівую цікавасць у іх выклікалі фатаграфіі, па якіх ім было прапанавана вызначыць гістарычныя падзеі, назваць грамадскіх і палітычных дзеячаў, даведацца архітэктурныя будынкі г.Мінска. Найбольш актыўныя ўдзельнікі віктарыны атрымалі памятныя падарункі.

 

1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк выступае з прывітальным словам перад гасцямі архiва
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва
3. Вучні і педагогі падчас наведвання архіва
4. Вучні і педагогі падчас прагляду дакументальнага фільму
5. І.У.Дарагуш распавядае пра ўдзельнікаў партызанскага руху – Герояў Савецкага Саюза
6. І.У.Дарагуш азнаемлівае вучняў і педагогаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў
7. Вучні і педагогі падчас прагляду відэапраекта
8. Вучні азнаемліваюцца з выданнямі архіва
9. І.У.Дарагуш знаёміць вучняў і педагогаў з дакументамі з асабістых фондаў
10. Т.І.Брылёва знаёміць вучняў і педагогаў з дакументамі з асабістых фондаў
11. Памятныя падарункі ўдзельнікам віктарыны