У занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне пабывалі школьнікі ў рамках акцыі «Архівы – школе»
3 снежня 2024 г. занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі навучэнцы 10-х класаў сярэдняй школы №3 г.Кобрына.
Дзеці пабывалі на агляднай экскурсіі па архіве. Азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам.
У чытальнай зале вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
![]() |
1. Школьнікі падчас экскурсіі па архіве |
![]() |
2. Вучні за праглядам дакументальнага фільма |