У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» прадстаўнікі ўстаноў і грамадскіх арганізацый Бабруйска наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Цімафеевіча Волчака

Дэлегацыя, у якую ўвайшлі дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц, кіраўнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяна Косінава, УА «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж» Дзмітрый Ягораў, а таксама актыў Ленінскай раённай ветэранскай арганізацыі пабывалі ў гасцях у Міхася Цімафеевіча.

Міхаіл Цімафеевіч – чалавек бяспрыкладнай мужнасці і стойкасці духу. У суровыя ваенныя гады ён ваяваў у партызанскіх атрадах, уносячы неацэнны фундуш у агульную Перамогу. Ветэран падзяліўся ўспамінамі аб тых гераічных і трагічных падзеях, якія назаўжды засталіся ў памяці яго пакалення.

Напярэдадні Новага года госці ад усёй душы пажадалі дарагому ветэрану, моцнага здароўя, душэўнага цяпла, увагі блізкіх і мірнага неба над галавой. Нізкі паклон і вечная падзяка!

 

1. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цімафеевіч Турок
2-3. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяна Косінава і члены клуба, кіраўнік УА «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж» Дзмітрый Ягораў, актыў Ленінскай раённай ветэранскай арганізацыі