Аб правядзенні экскурсіі ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці для дзяцей з Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

У рамках акцыі «Архівы – Школе» 27 лістапада 2025 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы школ і гімназій г.Віцебска, члены аб’яднання па інтарэсах «Медыяшкола» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Асноўны акцэнт падчас візіту быў зроблены на віды і формы выкарыстання дакументаў архіва, асабліва на публікацыйную і выставачную дзейнасць: наведвальнікі з цікавасцю пагарталі зборнікі дакументаў, паглядзелі фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і выставачныя праекты Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

Пра тое, як захоўваюцца дакументы ў сучасным архіве, экскурсанты атрымалі прадстаўленне падчас наведвання аднаго з архівасховішчаў.

На фота: Экскурсанты праглядаюць дакументальныя выданні Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці