Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі гуртка «Юны архівіст»
8 красавіка 2024 г.у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №27» г.Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад вунямі старэйшых класаў выступіў Уладзімір Дзянісаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі. Тэмай урока стала «Гісторыя Мінскай ратушы (да 525-годдзя атрымання горадам Мінскам Магдэбургскага права (1499 г.))».
Удзельнікі гуртка азнаёміліся з электроннымі і папяровымі копіямі актаў XVI стагоддзя, якія адлюстроўваюць пачатковы этап існавання гарадскога самакіравання ў Мінску, судовых кніг XVII–XVIII стст. аб функцыянаванні магістрата і ратушы, матэрыялаў з фонду Мінскай гарадской думы, якія раскрываюць гісторыю будынка Мінскай ратушы ў першай палове XIX стагоддзя. Уладзімір Мікалаевіч таксама прадэманстраваў выявы будынка Мінскай ратушы ў творах мастакоў XIX–пачатку ХХ стст.
Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў рабоце гуртка і задавалі шматлікія пытанні.
![]() |
1. Панарама горада Мінска. Фрагмент карты 1772 г. |
![]() |
2. Галоўны фасад будынка ратушы ў Мінску. Архітэктар Ф.Крамер. 1800 г. Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў |
![]() |
3. Мінская ратуша. Фрагмент акварэлі Ю.Пешкі. Каля 1810 г. |
![]() |
4. Супрацоўнік НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў вядзе занятак гуртка |
![]() |
5. У.Дзянісаў дэманструе план г.Мінска 1752 г. |
![]() |
6. Удзельнікі гуртка |