Пра правядзенне ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ўрока мужнасці, прысвечанага 81-й гадавіне Вялікай Перамогі ў рамках акцыі «Архівы – школе»
7 мая 2026 года Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці для вучняў 7 класа ГУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» быў праведзены Ўрок мужнасці, прысвечаны 81-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спецыяліст Мая Вашчанка расказала навучэнцам пра архіўныя дакументы, звязаныя з генацыдам беларускага народа і працай Надзвычайнай Дзяржаўнай Камісіі па выяўленні шкоды, якая была нанесена народнаму гаспадарству Гомельшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Таксама была ўдзелена вялікая ўвага тэме гераізму жанчын у гады вайны. Дзесяткі тысяч беларусак працавалі санітаркамі, разведчыцамі і працоўнымі тылу, а больш за 450 ураджэнцаў рэспублікі былі ўдастоены званьня Героя Савецкага Саюза.
У правядзенні ўрока прыняў удзел старшыня Беларускага саюза афіцэраў Новабеліцкага раёна горада Гомеля Юрый Лебедзеў. Юрый Лебедзеў падзяліўся ўспамінамі свайго бацькі – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ён расказаў навучэнцам пра тое, дзе можна атрымаць вышэйшую адукацыю тым, хто вырашыў прысвяціць сваю прафесію ваеннай справе.
Асаблівая ўвага на ўроку была нададзена захаванню гістарычнай праўды і памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама неабходнасці ведаць і ганарыцца героямі сваёй краіны.
У завяршэнне мерапрыемства навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм БГАКФФД «Крэпасць – герой» пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці.
На фота: Падчас правядзення Ўрока мужнасці
![]() |
![]() |
![]() |


