Правядзенне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» паказу дакументальнага фільма «Крэпасць-герой» у ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна»

13 мая 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Унікальныя архіўныя кадры зрабілі на навучэнцаў моцнае ўражанне і яшчэ раз нагадалі аб мужнасці і самаадданасці савецкіх салдат, якія прынялі на сябе першыя ўдары праціўніка 22 чэрвеня 1941 года.

 

1. Выступленне супрацоўніка архіва Вольгі Шнэк перад навучэнцамі ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна»
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» падчас прагляду фільма «Крэпасць-герой»