Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
13 мая 2025 г. старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Мая Вашчанка правяла ўрок, прысвечаны народным вызваліцелям ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ДУА «Сярэдняя школа №47 г.Гомеля». Яна расказала навучэнцам аб дзейнасці партызанскіх атрадаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі і паказала дакументы аб узнагароджанні герояў-партызан, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. Мая Вашчанка расказала пра подзвігі Евы Маскаленка – 12 гадовай разведчыцы-сувязной і Варвары Вырвіч – партызанак з брыгады імя Сталіна Добрушскага раёна. Яны праславіліся дзёрзкімі дыверсіямі супраць нямецкіх акупантаў, у выніку якіх былі падарваны буйныя склады боепрыпасаў і харчавання ў Нова-Беліцы.
Мы, пакаленні, якія не ведалі вайны, павінны памятаць прыклады гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы жанчын, падлеткаў і дзяцей, якія ў глыбокім тыле змагаліся і працавалі ў імя будучыні, забяспечваючы свой уклад у Вялікую Перамогу.
Навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм БДАКФФД «Беларусь – партызанская Рэспубліка».
![]() |
1. Выступленне старшага навуковага супрацоўніка М.Вашчанкі |
![]() |
2. Навучэнцы глядзяць дакументальны фільм «Беларусь – партызанская Рэспубліка» |