Сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінава Алега Леанідавіча са студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ

19 верасня 2025 года на гістарычным факультэце БДУ адбылася сустрэча з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінавым Алегам Леанідавічам, у якой узялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Архівазнаўства» і «Кіраванне дакументамі».

Мерапрыемства адкрыў дэкан факультэта прафесар Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, які акрэсліў мэту сустрэчы — паглыбленне супрацоўніцтва гістарычнага факультэта і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у галіне падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы архіўнай справы і справаводства.

Воінаў Алег Леанідавіч прадставіў у Беларускім дзяржаўным універсітэце даклад «Аб асноўных напрамках работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь».

У выступленні былі адлюстраваны вынікі выканання дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гады, пашырэння і мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы архіваў Беларусі, лічбавізацыі дакументаў і выдавецкай дзейнасці. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню відэасюжэтаў і фільмаў, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту, а таксама рэалізацыі праектаў для моладзі, такіх як акцыя «Архівы – Школе».

Даклад выклікаў цікавасць у студэнтаў, прагучалі пытанні аб магчымасцях і перспектывах кар’ернага і прафесійнага росту ў архіўнай галіне Беларусі, аб працы, якую праводзіць Дэпартамент па прыцягненні спецыялістаў у архіўную сферу і павышэнні іх прафесійнага ўзроўню.

 

1. Адкрыццё мерапрыемства дэканам гістарычнага факультэта Каханоўскім А.Г.
2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў А.Л. выступае з дакладам у Беларускім дзяржаўным універсітэце
3. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на выступленні дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
4. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на выступленні дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь