19 красавіка 2024 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены чарговы семінар-практыкум для студэнтаў факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава

Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы –школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст», а таксама ў адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве архіва і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Галоўны захавальнік фондаў архіва Канстанцін Карпекін распавёў будучым спецыялістам у галіне музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны аб уліку і забеспячэнні захаванасці дакументаў і фондаў, прадэманстраваў асноўныя ўліковыя формы, азнаёміў з умовамі захоўвання дакументаў у адным з архівасховішчаў.

З мэтай набыцця навыкаў па выяўленні архіўных дакументаў студэнты папрацавалі з даведнікам і вопісамі спраў, а таксама з базай дадзеных «Имянныя спісы».

 

1. Галоўны захавальнік фондаў архіва Канстанцін Карпекін праводзіць занятак са студэнтамі ВДУ імя П.М. Машэрава
2. Удзельнікі семінара-практыкума ў адным з архівасховишчаў