Міжрэспубліканскі семінар «Выкарыстанне дакументаў, якія захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан. Абмен вопытам»
Кіраўнікі архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве галоўных упраўленняў юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў 1 лютага 2024 года прынялі ўдзел у Міжрэспубліканскім семінары на тэму «Выкарыстанне дакументаў, якія захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь. Абмен вопытам», арганізаваным у рамках супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе.
Звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара, Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў падкрэсліў, што паміж Татарстанам і Беларуссю ўсталявалася плённае супрацоўніцтва. У рамках сумеснай працы праведзена выяўленне дакументаў па гісторыі татарскага і беларускага народаў і здзяйсняецца абмен лічбавымі копіямі архіўных дакументаў. Сёння архівы праз розныя формы выкарыстання дакументаў вырашаюць важнейшыя задачы, рэалізуючы ў рабоце розныя функцыі: навуковую, культурную, адукацыйную і выхаваўчую.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан па архіўнай справе Г.З.Габдрахманава адзначыла важнасць сумеснай працы архівістаў Татарстана і Беларусі. Праведзеныя ў 2023 годзе сустрэчы сталі пачаткам цеснага супрацоўніцтва, якое дазволіла папоўніць нацыянальныя архіўныя фонды копіямі архіўных дакументаў, а таксама паказала, што нам ёсць чаму адно ў аднаго вучыцца.
У ходзе семінара прагучалі выступленні, прысвечаныя пытанням выкарыстання аўдыёвізуальных дакументаў. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафонафотадакументаў А.М.Ганчар выступіў з дакладам «Новыя формы выкарыстання аўдывізуальных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Вопыт Беларускага дзяржаўнага архіва кінафонафотадакументаў». Дырэктар Дзяржаўнага архіва Рэспублікі Татарстан С.Н.Гарохаў расказаў, якія формы выкарыстання аўдывізуальных дакументаў прымяняюцца ў Дзяржаўным архіве Рэспублікі Татарстан.
Аб развіцці новых форм выкарыстання архіўных дакументаў на прыкладзе дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў Гомельскай вобласці даклала прысутным начальнік аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Н.У.Сакалова.
Актуальныя праблемы выставачнай і публікацыйнай дзейнасці па матэрыялах ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» пазначылі ў сваім выступе намеснік дырэктара па навуковых даследаваннях і публікацыях Дзяржаўнага архіва Рэспублікі Татарстан Л.А.Кузняцова і загадчык навукова-даследчага сектара рэдакцыі навукова-дакумента Рэха стагоддзяў» Л.І.Сафіуліна.
У завяршэнні семінара дырэктар Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Ю.С.Рамашка прадставіла даклад «Аб арганізацыі выяўлення архіўных дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і іх выкарыстанні ў выставачных праектах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці».
Праведзены міжрэспубліканскі семінар стаў пляцоўкай для абмену вопытам паміж архівістамі Беларусі і Татарстана і паслужыць новым «імпульсам» у пошуку і ўкараненні новых форм выкарыстання дакументаў нацыянальных архіўных фондаў абедзвюх дзяржаў.
Пасля заканчэння семінара, яго ўдзельнікі арганізавана наведалі спектакль Тэатра кінаакцёра па п’есе Рэя Куні «№13» (пераклад і рэдакцыя Міхаіла Мішына, рэжысёр-пастаноўшчык Таццяна Траяновіч). У фае тэатра і была зроблена групавая фатаграфія ўдзельнікаў семінара.