Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

19 лютага 2025 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №27» г.Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад навучэнцамі старэйшых класаў школы выступіў намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін. Занятак быў прысвечаны гісторыі ваеннай справы на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст»..

Удзельнікі гуртка азнаёміліся з фармулярнымі спісамі і фотакарткамі вайскоўцаў, выявамі воінскіх знакаў адрознення, абмундзіравання і іншымі дакументамі. С.М.Рындзін таксама распавёў навучэнцам аб арганізацыі ваеннай службы на тэрыторыі Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд, воінскіх званнях, відах узбраенняў.

Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў рабоце гуртка, задавалі шматлікія пытанні.

 

1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін вядзе занятак гуртка
2. Навучэнцы знаёмяцца з копіямі архіўных дакументаў