Правядзенне семінара ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

19.03.2026 загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Г.Ю.Лаўрукевіч на базе архіва быў праведзены семінар па вывучэнні «Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях» і «Інструкцыі аб парадку работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях» для кіраўнікоў справамі сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Лідскага раёна. Пасля заканчэння семінара былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.

Таксама ўдзельнікам семінара прадэманстравалі фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Удзельнікі семінара.
2. Удзельнікі семінара падчас правядзення кіналекторыя.