Аб правядзенні з вучнямі ДУА «Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна» тэматычнага ўрока «Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 6 красавіка 2026 года для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Слабадская сярэдняя школа Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне адзінага тэматычнага ўрока «Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс», прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мэта правядзення адзінага ўрока – садзейнічанне ўсведамленню вучнямі каштоўнасці дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі, яднання дзяржаў, фарміраванне ўяўлення аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі.
Супрацоўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Супоненка Юлія Міхайлаўна расказала вучням аб тым, што Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – гэта не проста сімвалічная дата, а напамін аб тым, што два народы звязаны агульнай гісторыяй, культурай і каштоўнасцямі. Гэтае свята падкрэслівае важнасць супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі ва ўмовах сучасных выклікаў.
Для Беларусі і Расіі яднанне мае вялікае значэнне. Яно дае магчымасць умацаваць эканамічныя сувязі, развіваць сумесныя праекты ў галіне навукі, адукацыі і культуры, а таксама гарантаваць бяспеку і стабільнасць у рэгіёне. Саюзная дзяржава стала ўнікальным прыкладам інтэграцыі, які дэманструе, што нават ва ўмовах глабалізацыі і палітычных змен можна захоўваць і ўмацоўваць традыцыйныя сувязі.
На фота: У час правядзення мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |


