Адкрыццё чытальнай залы ў БДАМЛМ
26 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) пасля планавага рамонту адчыніла свае дзверы абноўленая светлая чытальная зала.
Дырэктар установы Алена Аляксандраўна Макаранка правяла цырымонію адкрыцця, павітала ўсіх тых, хто прыйшоў, і ўрачыста перарэзала чырвоную стужку, якая сімвалізуе пачатак працы залы.
Чытальная зала БДАМЛМ дае магчымасць доступу даследчыкаў да архіўнай інфармацыі, азнаямлення з матэрыяламі, якія захоўваюцца. Карыстальнікам чытальнай залы даступныя новыя камп’ютарызаваныя працоўныя месцы з доступам у Інтэрнэт. Дзякуючы мадэрнізацыі прасторы для наведвальнікаў у адкрытым доступе размешчаны вітрыны з актуальнымі выставачнымі праектамі архіва-музея.
У дзень адкрыцця чытальнай залы была праведзена куратарская экскурсія па выставе «Сам-насам з вечнасцю», прысвечанай 100-годдзю народнага пісьменніка Васіля Быкава. Вядучы архівіст БДАМЛМ Наталля Аляксандраўна Мізон прадставіла дакументы, звязаныя з яго аўтабіяграфіяй, выступленне перад саюзам пісьменнікаў, рукапісы, машынапісныя лісты з рукапіснымі праўкамі, перапіскі з калегамі, карэспандэнцыю, якую ён атрымліваў з усіх куткоў СССР і інш.
Госці змаглі больш даведацца пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, усвядоміць яго важкі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і культуры.
Запрашаем наведаць чытальную залу Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва!
![]() |
1. Сімвал афіцыйнага адкрыцця чытальнай залы БДАМЛМ |
![]() |
2. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка адкрывае чытальную залу |
![]() |
3. Абноўленая чытальная зала БДАМЛМ |
![]() |
4. Калектыў БДАМЛМ на адкрыцці чытальнай залы |
![]() |
5. Калектыў НГА Беларусі разам з прадстаўнікамі калектыву БелНДIДАС |