Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

22 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №2 імя У.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Гродзеншчына: па старонках гісторыі».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзенскай вобласці.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі..»., «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Забыццю не падлягае».

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.