Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы – школе»

23 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», прысвечаны да Дню абаронцы Айчыны.

Урок быў прысвечаны героям і удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, часопісамі баявых дзеянняў, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, а таксама успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама школьнікам была прадстаўлена выстава дакументаў «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны». Навучэнцам был прадэманстраваны ролік сацыяльная рэкламы «Вайна. Дні і ночы не змаўкалі батарэі чатырох франтоў», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Супрацоўнікі лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў прадэманстравалі навучэнцам працэс аднаўлення дакументаў, а таксама паказалі абсталяванне для аблічбоўкі дакументаў.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.