У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшла аглядная экскурсія для студэнтаў каледжаў
4 сакавіка 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – Школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці праведзена аглядная экскурсія для студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвагуманітарнага і Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжаў.
Падчас экскурсіі супрацоўнікі распавялі пра гісторыю ўстановы, склад фондаў, умовы захоўвання спраў у архівасховішчах.
Студэнтам была прадстаўлена выстава «Беларуская жанчына – працаўніца», прысвечаная Году беларускай жанчыны. Навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі выбітных жанчын Мінскай вобласці з калекцыі дакументаў асабістага паходжання.
Рабяты з цікавасцю вывучалі прадстаўленыя архіўныя дакументы, задавалі пытанні архівістам і ўдзельнічалі ў абмеркаваннях.
На фота: Студэнты падчас агляднай экскурсіі па архіве
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







