Аб праведзеных мерапрыемствах у рамках акцыі «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне

З 11 па 17 чэрвеня 2025г. у рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі дзесяць аглядных экскурсій па архіве для навучэнцаў аздараўленчых лагераў сярэдніх школ №№6,7, гімназіі г.Кобрына, працоўных лагераў сярэдніх школ №№1,6,9 г.Кобрына.

Школьнікам былі прадэманстраваны вітрынныя і стэндавыя выставы, якія экспануюцца ва ўстанове. У чытальнай зале дзеці азнаёміліся з выставай «Памяць, абпаленая вайной», прымеркаванай да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Праведзены ўрок «Гэтага нам не забыцца давеку!» для вучняў сярэдняй школы №9 г.Кобрына, у рамках якога вучні адказвалі на пытанні віктарыны «Нельга забыць! Нельга маўчаць!».

Малодшым школьнікам быў паказаны відэаролік «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны».

Па ўжо існуючай традыцыі дэманстраваліся сацыяльныя ролікі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Перамогі, дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

Акцыя «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне