Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці маладзечанскія архівісты правялі серыю кіналектарыяў для выхаванцаў аздараўленчых школьных лагераў Валожынскага раёна
Архівісты Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна правялі ў кінатэатры «Юнацтва» г.Валожына кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 1-8 класаў устаноў адукацыі горада. Перад праглядам дакументальнага фільма навучэнцы пазнаёміліся з дакументальнай выставай «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Падчас размовы архівісты зрабілі акцэнт на падзеях, якія адбываліся ў тыя гады на Валожынскай зямлі. Марыя Мячкоўская выступіла з анатацыяй да фільма, у даступнай форме расказаўшы пра ключавыя этапы Вялікай Айчыннай вайны і важнасць захавання гістарычнай праўды.
Таксама ў рамках кіналекторыя архівісты наведалі ДУА «Аздараўленчы лагер «Зімародак» Валожынскага раёна, дзе правялі паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», а таксама прэзентацыю дакументальнай выставы.
![]() |
1. Падчас кіналекторыя «Гісторыя Вялікай Перамогі», кінатэатр «Юнацтва» г.Валожын |
![]() |
2. Вучні ля выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», кінатэатр «Юнацтва» г.Валожын |
![]() |
![]() |
3-4. У час кіналекторыя «Гісторыя Вялікай Перамогі», ДУА «Аздараўленчы лагер «Зімародак», Валожынскі раён, в.Вайганы |
![]() |
5. Вучні ля выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», ДУА «Аздараўленчы лагер «Зімародак», Валожынскі раён, в.Вайганы |