Правядзенне ўрокаў на тэму «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць» для вучняў 8 класаў ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
11 лютага 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класаў ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць».
Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, а таксама аб значнасці прафесіі архівіста. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. Падчас урокаў дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў, якія экспануюцца ў чытальнай зале.
Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» вывучаюць дакументы архіва |
![]() |
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №6 імя Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча |