Заняткі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 17 красавіка 2024 года адбыліся чарговыя заняткі з навучэнцамі каледжа.

У ходзе заняткаў у чытальнай зале бібліятэкі каледжа вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў пазнаёміў будучых бібліятэкараў з архіўнымі дакументамі аб адраджэнні народнай гаспадаркі Магілёўшчыны ў 1944-1950 гг.

Навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.