Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі для навучэнцаў «Вядомыя абаронцы Айчыны ў архіўных дакументах» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

21 лютага 2024 года напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для вучняў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д.Сакалоўскага г.Гродна» была праведзена тэматычная экскурсія «Вядомыя абаронцы Айчыны ў архіўных дакументах».

Навучэнцам паведамілі пра ваенныя падзеі таго часу: падрыхтоўку супрацьлеглых бакоў да вайны, баявыя дзеянні і ўдзельнікаў Айчыннай вайны 1812 г.: Ланскога С.М., Давыдава Д.У. і іншых. Іх увазе былі прадстаўлены ксеракопіі дакументаў, планы і месцы бітваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні. Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Дзеці з вялікім задавальненнем наведалі архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.