Установу «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведалі студэнты ГДУ ім.Францыска Скарыны
17 мая 2024 г. установу «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) наведалі студэнты 3 курса ГДУ ім.Францыска Скарыны.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГв З.А.Аляксандровіч расказала, што з сябе прадстаўляе архіў, якія ўнікальныя дакументы захоўваюцца ў дзяржаўнай установе. Студэнты вывучылі асноўныя правілы працы карыстальнікаў у чытальнай зале, ключавыя тэрміны і паняцці, а таксама азнаёміліся з пастаянна дзейнай выставай архіва: «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці: гісторыя і сучаснасць».
У працяг сустрэчы старшы навуковы супрацоўнік ДАГв А.М.Драздова расказала студэнтам аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Увазе студэнтаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ў рамках праекта Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, які нікога са студэнтаў не пакінуў абыякавым.
У аснову фільма леглі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, некаторыя з іх абнародаваны ўпершыню. Дакументальны фільм «Вызваленне» аднаўляе храналогію вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачынаючы з 26 лістапада 1943 года, калі войскі Чырвонай Арміяй увайшлі ў горад Гомель.
Экскурсію па архівасховішчы правяла вядучы архівіст аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў М.В.Бартноўская. У рамках якой азнаёміла з асноўнымі напрамкамі работы архіва, яго фондамі і навукова-даведачным апаратам.
![]() |
1. З.А.Аляксандровіч з уступным словам да студэнтаў |
![]() |
2. Студэнты за праглядам дакументальнага фільма |
![]() |
3. Агульная фатаграфія перад праглядам фільма |
![]() |
4. Студэнты ў архівасховішчы |
![]() |
5. Студэнты 3 курса вывучаюць архіўныя дакументы |
![]() |
6. Азнаямленне з архіўнымі дакументамі |