Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў мерапрыемстве, прысвечаным 30-годдзю Інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь

24 снежня 2024 года на базе Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа адбылося мерапрыемства – круглы стол «Інстытут прэзідэнцкай улады – станаўленне беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі», у якім прыняў удзел дырэктар архіва Юрый Шастапалаў. Мэта мерапрыемства – расказаць навучэнцам каледжа аб лёсавызначальным значэнні Інстытута прэзідэнцтва для нашай краіны, а таксама аб выбарах як неад’емным складальніку сучаснай дзяржаўнасці. Адказваючы на пытанні рабят аб дасягненнях суверэннай Рэспублікі Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі, дырэктар архіва асабліва падкрэсліў важнасць удзелу маладога пакалення ў палітычным жыцці краіны. Таксама ён расказаў аб тым, што ў Беларусі сфарміравана ўласная унікальная мадэль народаўладдзя, якая забяспечвае суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы дзякуючы мудрай і ўзважанай палітыцы нашага Прэзідэнта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы, якія ўпершыню прымуць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рабяты праявілі вялікую цікавасць да тэматыкі круглага стала і задалі мноства пытанняў.

 

1. Адкрыццё мерапрыемства «Інстытут Прэзідэнцкай улады – станаўленне беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі»
2. Запрошаныя госці мерапрыемства
3. Выступленне дырэктара Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Ю.В.Шастапалава
4. Навучэнец каледжа задае пытанні
5. Удзельнікі мерапрыемства круглы стол «Інстытут Прэзідэнцкай улады – станаўленне беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі»
6. Выступленне навучэнкі каледжа
7. Дэманстрацыя відэаматэрыялу