Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
10 і 11 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 і 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Гродна непакорны».
Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Дзеці азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі нямецкіх акупацыйных органаў улады, а таксама з дакументамі партызанскіх атрадаў і брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні ўрокаў для навучэнцаў былі праведзены экскурсіі па архіве, падчас якіх яны наведалі аддзел аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў, а таксама архівасховішча.
![]() |
| 1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» падчас наведвання чытальнай залы архіва |
![]() |
| 2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» знаёмяцца з выставамі дакументаў |
![]() |
| 3. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №12 імя В.У.Бабко г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча |


